21 снежня 2025, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: «Віягра» можа падаўжыць жыццё каляднай ялінкі

4
BILD: «Віягра» можа падаўжыць жыццё каляднай ялінкі

Метад мае пэўнае навуковае абгрунтаванне.

У Германіі расказалі пра незвычайны спосаб падаўжыць жыццё каляднай ялінкі — з дапамогай «Віягры».

Пра гэта паведамілі ў адной з праграм тэлерадыёкампаніі Bayerischer Rundfunk, піша BILD.

Як расказаў журналістам адзін з прадаўцоў ялін, некаторыя пакупнікі дадаюць прэпарат у ваду, у якую ставяць дрэва, у надзеі, што яно даўжэй захавае свежасць і не будзе хутка абсыпацца.

На першы погляд такая ідэя выглядае жартам, аднак яна мае пэўнае навуковае абгрунтаванне.

Яшчэ ў 2023 годзе дацкія даследчыкі правялі эксперымент, у якім параўноўвалі ўплыў «Віягры» і аспірыну на зрэзаныя галіны яліны. Пра вынікі даследавання пісаў медыцынскі часопіс Ugeskrift für Læger. Высветлілася, што галіны, якія стаялі ў вадзе з сілдэнафілам — дзеючым рэчывам «Віягры», захоўваліся да 36 дзён і выглядалі больш трывалымі, хоць розніца з іншымі метадамі была не надта істотнай.

Аднак фармацэўты ставяцца да такіх эксперыментаў з іроніяй. У сюжэце Bayerischer Rundfunk адзін з аптэкараў адзначыў, што набыць новую ялінку значна танней, чым атрымліваць рэцэпт на прэпарат, прызначаны зусім для іншых мэтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках