21 снежня 2025, Нядзеля, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад святамі на мяжы Беларусі з Польшчай утварыліся велізарныя чэргі з аўтобусаў

2
Перад святамі на мяжы Беларусі з Польшчай утварыліся велізарныя чэргі з аўтобусаў

Чаканне складае каля 12 гадзін.

12 гадзін чакання: напярэдадні святаў на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся велізарныя чэргі з аўтобусаў. Прычым як на ўезд у Беларусь, так і на выезд.

І калі чарга на выезд тлумачыцца больш-менш проста — многія беларусы хочуць сустрэць Каляды ў Еўрасаюзе — то з чаргой на ўезд не ўсё так проста. З аднаго боку, і тут пасажыраў стала больш. А з другога — паводле звестак «Еўрарадыё», на допыты людзей заводзяць ледзь не цэлымі аўтобусамі. І гэты працэс займае шмат часу.

Дадому на святы едуць беларусы, якія пастаянна жывуць у заходніх краінах. Сілавікоў цікавіць, чым яны там займаюцца і на якіх падставах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках