21 снежня 2025, Нядзеля, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх і расійскіх пілотаў ужо больш за двое сутак утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын

5
Беларускіх і расійскіх пілотаў ужо больш за двое сутак утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын

У іх адабралі пашпарты.

Беларускіх і расійскіх пілотаў ужо больш за двое сутак утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын, у іх адабралі пашпарты, піша тэлеграм-канал BAZA.

Паводле звестак выдання, у аэрапорце Джэрба затрыманы экіпаж верталёта Мі-26, ён пераганяў верталёт у Уганду і прыляцеў у Туніс на запланаваны прыпынак. У групе дзевяць чалавек: сямёра расіян і двое беларусаў. Пяцёра з іх — лётны экіпаж, яшчэ чацвёра адказваюць за тэхнічнае абслугоўванне верталёта. Усе працуюць па кантракце з ААН «Кіргізская авіякампанія».

Як расказаў «Базе» пілот Сяргей Суслоў, па прыбыцці ў Джэрбу людзей не выпусцілі з аэрапорта. Паводле яго слоў, у членаў экіпажа забралі пашпарты, а афіцыйных падстаў для затрымання ім дагэтуль не прад'явілі.

«Нягледзячы на тое, што гатэлі для экіпажа былі аплачаныя загадзя, пакінуць будынак паветранай гавані ім не дазваляюць. Ужо трэці дзень людзям даводзіцца начаваць проста ў будынку аэрапорта. Цяпер экіпаж чакае дапамогі ад расійскага консульства», — піша BAZA.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках