21 снежня 2025, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі паказалі лютыя баі ў Пакроўску

1
Украінскія дэсантнікі паказалі лютыя баі ў Пакроўску

Апублікавана відэа.

Байцы 25-й Асобнай паветрана-дэсантнай Січеслаўскай брыгады ЗСУ паказалі рэдкія кадры баявых дзеянняў у Пакроўску. На відэа зафіксавана атака расійскіх аператараў БПЛА — літаральна за 2 хвіліны праціўнік выкарыстаў каля 20 ударных дронаў.

Для атак праціўнік актыўна выкарыстоўвае ўвесь даступны арсенал, у тым ліку тактыку масіраванага прымянення FPV-дронаў па адной мэце, спрабуючы літаральна «выпаліць» пазіцыі Сіл абароны. Пра гэта 21 снежня (паведаміла https://www.facebook.com/reel/1344166780841608?locale=uk_UA) прэс-служба брыгады, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Падчас адной з такіх атак вайскоўцы 25-й Січеслаўскай брыгады 7-га корпуса Штурмавых войскаў ДШВ трапілі пад шчыльны ўдар варожых беспілотнікаў, перасоўваючыся ў прыватным сектары горада.

Паводле дадзеных вайскоўцаў, усяго за дзве хвіліны праціўнік запусціў па ўкраінскіх дэсантніках амаль 20 ударных FPV-дронаў. Атака адбывалася з мінімальнымі інтэрваламі — у сярэднім адзін дрон кожныя тры секунды, што сведчыць пра спробу праціўніка пазбавіць украінскіх абаронцаў магчымасці манеўру.

«Нягледзячы на інтэнсіўнасць атакі, асабовы склад січеслаўскіх дэсантнікаў страт не панёс. Пасля заканчэння абстрэлу наша група працягнула выкананне баявога задання», — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках