Лукашэнка канчаткова звар'яцеў на тэму белага шпіца
22- 21.12.2025, 13:06
- 11,908
Умку павесяць на ёлцы.
У фірменных крамах «Першы» пачаліся продажы ёлкавай цацкі, выкананай у форме шпіца Аляксандра Лукашэнкі па мянушцы Умка. Пра гэта 21 снежня паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
У ведамстве паказалі відэа з упрыгожваннем, адзначыўшы, што фігурка белай сабакі ў шапцы Дзеда Мароза, якая сядзіць на чырвонай скрынцы, — гэта «самы эксклюзіўны і самы навагодні мэрч гэтага года».
Згодна з анонсам, продажы ёлкавай цацкі, стылізаванай пад Умку, пачаліся 21 снежня.
