20 снежня 2025, Субота, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Століне ўспыхнуў пажар з маштабнымі наступствамі

У Століне ўспыхнуў пажар з маштабнымі наступствамі

10 чалавек шпіталізаваныя.

У Століне ў выніку пажару ў шматкватэрным доме на вуліцы Гагарына ў бальніцу былі дастаўлены 10 чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей.

Паводле інфармацыі Telegram-канала «Столінскі раён», узгаранне адбылося ў шматкватэрным доме на трэцім паверсе. У выніку пажару ўзнікла моцнае задымленне ў кватэрах на чацвёртым і пятым паверхах.

У Столінскую цэнтральную раённую бальніцу паступілі пяцёра дзяцей ва ўзросце ад трох да васьмі гадоў, двое падлеткаў 15–18 гадоў, а таксама трое дарослых.

«Стан усіх, хто паступіў, сярэдняй ступені цяжкасці і здавальняючы. На момант агляду пагрозы жыццю няма. Усе, хто паступіў, шпіталізаваныя, ім прызначана лячэнне. Пацярпелых агледзелі дзяжурныя рэаніматолаг, тэрапеўт, педыятр і хірург. Медыкі праводзяць неабходныя працэдуры для стабілізацыі стану пацярпелых. У палатах падключаны кісларод, праводзяцца іншыя неабходныя дынамічныя працэдуры паводле клінічных пратаколаў Мінздароўя», — заявілі ў Мінздароўі.

На дадзены момант высвятляюцца прычыны ўзгарання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках