20 снежня 2025, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія разведчыкі вывелі з ладу магістральны газаправод у Расіі

8
Украінскія разведчыкі вывелі з ладу магістральны газаправод у Расіі

Транспартаванне спынена.

У Валгаградскай вобласці Расіі адбылося незвычайнае «праседанне глебы», з-за якога з ладу быў выведзены магістральны газаправод «Цэнтральная Азія — Цэнтр».

Як паведамілі крыніцы unian.net у Галоўным упраўленні разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны, паводле афіцыйнай версіі расійскага боку, шматкіламетровая труба савецкай пабудовы, якая на працягу многіх гадоў выкарыстоўвалася для транспартавання газу з Туркменістана, Узбекістана і Казахстана, нібыта не вытрымала дзеяння сілы цяжару ў раёне вёскі Раманаўка Альхоўскага раёна Валгаградскай вобласці.

Нягледзячы на заяўленую «незначнасць» здарэння, ужо праз некалькі гадзін да месца аварыі пачалі масава прыбываць аўтамабілі экстранных і спецыяльных службаў.

«Верагодна, для фіксацыі чарговага ўнікальнага прыроднага з'явішча — глебы, якая па невядомых прычынах выбарачна праседае менавіта пад стратэгічнай газавай інфраструктурай», — падкрэсліў суразмоўца.

Адзначаецца, што газаправод «Цэнтральная Азія — Цэнтр» — ключавы элемент сістэмы, праз якую РФ гадамі імпартавала да 12 млрд куб. м газу ў год.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках