СБУ паразіла два расійскія самалёты Су-27 на аэрадроме Бельбек
6- 20.12.2025, 12:24
- 6,204
Удар ажыццявілі дальнабойныя беспілотнікі.
Служба бяспекі Украіны правяла паўторную паспяховую атаку на аэрадром Бельбек у часова акупаваным Крыме і дронамі паразіла два самалёты Су-27, гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх спецслужбаў.
Удар ажыццявілі дальнабойныя беспілотнікі Цэнтра спецаперацый «Альфа».
Адзін з самалётаў падчас атакі знаходзіўся на рулежнай дарожцы з поўным боекамплектам і быў гатовы да баявога вылету, ён знішчаны.
Паводле дадзеных СБУ, кошт паражаных самалётаў складае каля 70 млн долараў ЗША.
Таксама пацверджана паражэнне дыспетчарскай вежы, што можа ўскладніць арганізацыю і кантроль палётаў на аэрадроме.
СБУ паведамляе, што гэта ўжо другая паспяховая атака на Бельбек за апошнія дні.