Рубіа пра мірную здзелку па Украіне: Магчыма, гэта немагчыма
5- 20.12.2025, 11:59
- 3,794
Дзяржсакратар ЗША дапусціў, што дамова можа не быць заключаная.
ЗША не навязваюць Украіне мірную здзелку з краінай-агрэсарам Расіяй. Пра гэта дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа сказаў 19 снежня на прэс-канферэнцыі, якую трансляваў ABC News.
«Увесь гэты наратыў пра тое, што мы спрабуем нешта навязаць Украіне, — гэта глупства. Мы не можам прымусіць. Не будзе мірнай здзелкі, калі Украіна на яе не пагодзіцца. Але таксама не будзе мірнай здзелкі, калі РФ на яе не пойдзе», — сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.
Паводле яго слоў, Вашынгтон «спрабуе зразумець» расійскую пазіцыю, «разумее» украінскую і імкнецца высветліць, ці могуць яны супасці.
«Магчыма, гэта адбудзецца на гэтым тыдні. Магчыма, гэта адбудзецца ў наступным месяцы. Магчыма, гэта не будзе гатова яшчэ некалькі месяцаў… Магчыма, гэта немагчыма».