Чыноўнікі падманулі пенсіянераў
4- 20.12.2025, 13:12
- 5,832
Грошаў беларусы так і не ўбачылі.
У Беларусі не ўдалося выканаць планы па росту пенсій — давесці да 40% ад сярэдняй зарплаты. Пра гэта гаворыцца ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026−2030 гады, піша «Зеркало».
«Дынаміка пенсійных выплат застаецца ўстойлівай. Суадносіны памераў сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы па эканоміцы вагаюцца ў дыяпазоне 36−37%, што максімальна набліжана да сусветнага стандарту», — гаворыцца ў дакуменце пра тое, што ўдалося выканаць за цяперашнюю пяцігодку, а што — не.
У чыноўнікаў былі планы на бягучую пяцігодку — у 2021—2025 гадах — давесці суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце да 40% ад сярэдняга заробку. Што ў выніку? Сярэдняя пенсія па ўзросце — 980,28 рубля, а сярэдні кастрычніцкі заробак — 2758,6. Значыць, першая складае ўсяго 35,5% ад другой.