Скандальны блогер з Гомеля Mellstroy заявіў, што знаходзіцца ў вышуку Інтэрпола
3- 20.12.2025, 10:37
- 3,900
Цяпер ён знаходзіцца ў Рэспубліцы Кіпр і не можа яе пакінуць.
Трэш-стрымер Mellstroy (ураджэнец Гомеля Андрэй Бурым), вядомы трансляцыямі азартных гульняў, знаходзіцца ў вышуку Інтэрпола. Пра гэта сам Mellstroy паведаміў падчас стрыму на платформе Kick.
Пры гэтым ён дадаў, што цяпер знаходзіцца ў Рэспубліцы Кіпр і не можа яе пакінуць. Па яго словах, запыт у Інтэрпол быў накіраваны Казахстанам па справе аб арганізацыі нелегальнага казіно.
Незалежных пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма, у базе Інтэрпола імя Бурыма знайсці не ўдалося, заўважыў The Insider.
У лістападзе Казахстан абвясціў стрымера ў вышук, яго завочна арыштавалі па артыкуле аб незаконным ігральным бізнесе. Прычынай стала рэкламная кампанія казіно Mellstroy.game, арыентаваная ў тым ліку на грамадзян Казахстана.
Прыблізна ў той жа час відэа і лагатыпы Mellstroy былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі.