20 снежня 2025, Субота, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што насамрэч адбываецца ў беларускіх школах

2
Што насамрэч адбываецца ў беларускіх школах

Новыя меры бяспекі не дапамогуць.

Начальніку Дэпартамента аховы МУС даручана «ўзмацніць пільнасць вартавой аховы ў школах» і «пракантраляваць спраўнасць тэхнічных сродкаў абароны», піша «Салідарнасць».

Усе гэтыя дадатковыя меры прыняты «ў сувязі з трагедыяй у адной з расійскіх школ», паведамляюць у ведамстве. І папярэджваюць, што «любыя спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне будуць неадкладна і жорстка спыняцца».

На першы погляд, рашэнне яшчэ раз праінструктаваць адміністрацыі школ наконт дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый выглядае цалкам разумным. Асабліва з улікам уплыву расійскага інфармацыйнага поля на Беларусь. Але беларускія рэаліі сведчаць, што такія меры, па-першае, могуць быць малаэфектыўнымі ў выпадку магчымага надзвычайнага здарэння.

Канкрэтны прыклад: у студзені 2011-га пасля тэракту ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава ў Беларусі былі ўзмоцнены меры бяспекі.

У мінскім і абласных аэрапортах, на сталічных вакзалах і ў метро падвоілі колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Пасажыраў і іх рэчы пачалі правяраць металадэтэктарамі. А ў красавіку таго ж года на станцыі метро «Кастрычніцкая» прагрымеў выбух.

Па-другое, тыя ж рэаліі даюць падставы меркаваць, што інцыдэнты ў Расіі беларускія сілавікі выкарыстаюць, каб яшчэ больш узмацніць кантроль над школамі, канчаткова ператварыўшы іх у рэжымныя аб’екты.

А вось што насамрэч трэба зрабіць для бяспекі дзяцей, дык гэта агарадзіць іх ад уплыву шалёных ваенрукоў, візітаў сілавікоў са зброяй у школы і «экскурсій» школьнікаў у аддзяленні міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках