20 снежня 2025, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ атакаваў карабель ФСБ

5
Украінскі спецназ атакаваў карабель ФСБ

(абноўлена) Новыя падрабязнасці.

Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ апублікавалі фота ўдару па расійскім караблі праекта 22460 «Ахотнік».

Увечары 19 снежня Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ апублікавалі фота, якое намякала на тое, што пад удар трапіў яшчэ адзін борт РФ.

Загадкавы допіс быў апублікаваны на афіцыйным канале ССА ў Telegram.

Вайскоўцы абнародавалі скрыншот, зняты, меркавана, ўдарным дроном у момант атакі.

«Гойда? Падрабязнасці пазней», — дадалі ў ССА.

Ваенны эксперт Ян Матвееў пазнаў на скрыншоце патрульны карабель праекта 22460 «Ахотнік».

Гэтыя караблі прызначаныя для выканання памежна-патрульных задач у прыбярэжных водах, забяспечваючы ахову дзяржаўных межаў і кантроль тэрытарыяльнага мора.

Серыя гэтых суднаў была распрацаваная Паўночным праектна-канструктарскім бюро і будавалася для патрэб памежнай службы ФСБ Расіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках