5 снежня 2025, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс аднаўляе кар'еру?

2
Серэна Уільямс аднаўляе кар'еру?

Знакамітая тэнісістка ў 44 гады вярнулася ў пул допінг-тэставання.

Уладальніца 23 тытулаў на турнірах «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс вярнулася ў пул допінг-тэставання Міжнароднага агенцтва па забеспячэнні сумленнасці ў тэнісі (International Tennis Integrity Agency, ITIA).

«Яна паведаміла нам пра жаданне вярнуцца ў пул тэставання. Я не ведаю, ці азначае гэта, што яна вяртаецца, ці проста пакідае сабе такую магчымасць. Магу толькі сказаць, што яна вярнулася ў пул і, адпаведна, павінна зноў падаваць інфармацыю пра сваё месцазнаходжанне», — паведаміў The Athletic прадстаўнік ITIA Адрыян Басет.

Імя 44-гадовай Уільямс з'явілася ў абноўленым спісе пула допінг-тэставання ITIA ад 6 кастрычніка.

Апошні раз амерыканка гуляла на турніры WTA ў 2022 годзе — на US Open. Пры гэтым, кажучы пра «сыход са спорту», Уільямс пазбягала фразы пра «завяршэнне кар'еры», хоць і была выведзеная з пула допінг-тэставання.

Каб атрымаць магчымасць зноў выступаць на афіцыйных турнірах, Уільямс павінна знаходзіцца ў пуле допінг-тэставання на працягу шасці месяцаў.

The Athletic мяркуе, што Уільямс хоча згуляць у наступным годзе ў міксце на US Open.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках