Пуцін спазніўся на сустрэчу з Уіткофам амаль на тры гадзіны
37- 2.12.2025, 21:00
- 30,910
На сустрэчы прысутнічае і зяць Трампа Джарэд Кушнер.
Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін пачаў сустрэчу з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам. Кадры з мерапрыемства апублікавала прэс-служба Крамля.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў раней казаў, што перамовы пачнуцца пасля пятай па маскоўскім часе, але насамрэч яны пачаліся бліжэй да восьмай, з затрымкай амаль на тры гадзіны. Да таго Пуцін выступаў, а потым размаўляў з журналістамі на форуме «Расія кліча», а яго прадстаўнік Кірыл Дзмітрыеў тым часам вадзіў амерыканскіх гасцей па цэнтры Масквы.
За сталом перамоў разам са спецпрадстаўнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам сядзіць зяць Трампа Джарэд Кушнер, а з Пуціным — яго памочнік Юрый Ушакоў і Кірыл Дзмітрыеў. Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова на сустрэчы няма.
У пачатку адкрытай для прэсы часткі сустрэчы Пуцін заявіў, што рады бачыць Уіткофа і Кушнера, а таксама адзначыў, што да пачатку сустрэчы яны паспелі прагуляцца па Маскве. У адказ Уіткоф назваў Маскву «цудоўным горадам».