5 снежня 2025, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкістан просіць у АДКБ разабрацца з сябрамі Пуціна

15
Таджыкістан просіць у АДКБ разабрацца з сябрамі Пуціна

На краіну нападаюць талібы.

Таджыкістан абмяркоўвае з Арганізацыяй Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) магчымасць прыцягнення расійскіх вайскоўцаў да сумеснага патрулявання мяжы з Афганістанам пасля перастрэлак у канцы лістапада, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў сілавых структурах цэнтральнаазіяцкай краіны.

Пяць грамадзян Кітая загінулі і пяцёра атрымалі раненні ў выніку абстрэлаў з боку Афганістана цягам мінулага тыдня. Прэзідэнт Таджыкістана Эмомалі Рахмон 1 снежня правёў працоўную нараду з кіраўнікамі сілавых структур рэспублікі, падчас якой абмяркоўваліся сітуацыя на мяжы паміж Таджыкістанам і Афганістанам і ўмацаванне яе аховы.

Крыніца ў Савеце бяспекі рэспублікі сказаў Reuters, што рашэнне аб прыцягненні сіл АДКБ не прынята і знаходзіцца на разглядзе. Паводле яго слоў, праведзены перамовы з расійскім бокам аб прыцягненні 201-й расійскай ваеннай базы, дыслакаванай у Таджыкістане, найбуйнейшай расійскай сухапутнай ваеннай групоўкі па-за яе межамі, для сумеснага патрулявання таджыкска-афганскай мяжы.

«Мы пакуль вядзём перамовы (з АДКБ), і яны на стадыі разгляду», — сказаў крыніца, не выключыўшы, што рашэнне будзе прынята цягам гэтага тыдня.

Зазначым, 3 ліпеня 2025 года Расія першай у свеце афіцыйна прызнала Другі Ісламскі Эмірат Афганістан (Талібан). 7 кастрычніка 2025 года «Талібан» упершыню прыехаў у Маскву ў афіцыйным статусе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках