Лукашэнка набірае новых закладнікаў
7- 2.12.2025, 16:46
- 15,636
Палітвязняў, нягледзячы на вызваленні, становіцца больш.
За перыяд з 1 студзеня па 1 снежня 2025 года ў Беларусі крымінальнаму пераследу з палітычных прычын падвергліся не менш за 1267 чалавек (з іх 349 жанчын).
Пры гэтым было затрымана як мінімум 438 чалавек. Такую статыстыку ў аўторак апублікавала праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
За гэты ж перыяд на волю выйшлі 405 чалавек. Сярод іх 24 чалавекі былі вызваленыя ў межах так званага «памілавання» (паводле інфармацыі з праўладных каналаў — 114 чалавек), 54 чалавекі былі вызваленыя і прымусова вывезеныя ў Літву. Астатнія выйшлі пасля адбыцця пакарання, адзначаюць праваабаронцы.