Стала вядомая важная інфармацыя пра сустрэчу Пуціна з Уіткофам і Кушнерам
9- 2.12.2025, 14:33
- 11,106
Самалёт прызямліўся ў Маскве.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін у аўторак пасля 17:00 (па Мінску) сустрэнецца ў Крэмлі са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і зяцем амерыканскага прэзідэнта Джарэдам Кушнерам, паведаміў Крэмль.
«Пасля 17:00 пачнецца расійска-амерыканская сустрэча. Пуцін у Крэмлі прыме пана Уіткофа, галоўнага амерыканскага перамоўшчыка па ўкраінскіх пытаннях, які прыбудзе сюды. Разам з ім будзе таксама Джарэд Кушнер, і адбудзецца размова», — сказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Перамовы працягнуцца столькі, колькі спатрэбіцца, дадаў ён.
Самалёт, на борце якога, меркавана, знаходзіцца Уіткоф, прызямліўся ў Маскве, паведамаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на авіяцыйныя службы.