СБУ затрымала шпіёна з нечаканым грамадзянствам
24- 2.12.2025, 16:21
- 24,706
Ёсць падставы меркаваць, што ён датычны да забойства Ірыны Фарыён і Андрэя Парубія.
Контрвыведка СБУ разам з брытанскімі спецслужбамі разаблачыла грамадзяніна Вялікабрытаніі Роса Дэвіда Катмора, які, паводле даных следства, у 2024–2025 гадах выконваў заданні расійскіх спецслужбаў.
Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў СБУ.
Адзначаецца, што затрыманы, верагодна, займаўся разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю ва Украіне. Цяпер ён арыштаваны і знаходзіцца пад вартай.
Паводле звестак крыніцы, у 2024 годзе Катмор прыбыў ва Украіну як інструктар, каб дапамагаць у навучанні вайскоўцаў ЗСУ. Ён меў баявы досвед, набыты падчас службы ў войску і ўдзелу ў аперацыях на Блізкім Усходзе.
Суразмоўца таксама адзначыў, што, паводле версіі следства, расійскія спецслужбы перадалі Катмору агнястрэльную зброю і боепрыпасы для здзяйснення «мэтавых забойстваў» ва Украіне. У прыватнасці, ёсць падставы меркаваць, што ён завозіў і размеркоўваў зброю, з якой былі забітыя Дзем’ян Ганул, Ірына Фарыён і Андрэй Парубій.