У Чачні атакаваная база палка «Ахмат»
- 2.12.2025, 11:49
- 11,778
Пад удар трапіла таксама ФСБ Расіі па Ачхой-Мартанаўскім раёне.
Мясцовыя паблікі паведамілі пра выбухі ў горадзе Гудэрмес, дзе знаходзіцца Універсітэт спэцназу, створаны асабіста кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Таксама публікуецца інфармацыя пра ўдар па месцазнаходжанні палка «Ахмат», які дыслакуецца ў гэтым населеным пункце.
У мясцовых пабліках з'явіліся шматлікія відэа выбуху ў горадзе, паведамляе Telegram-канал «Supernova+».

«Гэтай ноччу атакавана размяшчэнне палка Ахмат у горадзе Гудэрмес», — сказана ў допісе.
🔥 Уначы ў шэрагу рэгіёнаў Расіі чулі выбухі.
Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць пра атаку на НПЗ у Туапсэ, Ільскім (Краснадарскі край) і ў Ліўнах (Арлоўская вобласць).
Таксама пра ўдар паведамлялі ў Гудэрмесе, Чачня, дзе, верагодна, дыслакуецца палк кадыраўцаў «Ахмат». pic.twitter.com/1N1DOAYrCY
— ҐРУНТ (@grntmedia) 2 снежня 2025
Пазней гэты ж рэсурс падзяліўся фота і паведаміў, што атакавалі ФСБ Расіі па Ачхой-Мартанаўскім раёне.
А выданне «Каўказскі вузел» паведаміла, што ў ноч на 2 снежня пагроза атакі беспілотнікаў была абвешчаная ў Чачні, Дагестане, Кабардына-Балкарыі, Паўночнай Асетыі і Стаўрапольскім краі. З-за небяспекі палётаў былі ўведзены абмежаванні на працу аэрапортаў Уладзікаўказа, Грознага, Магаса, Махачкалы і Нальчыка.

Пазней паведамлялася, што расійская СПА збівала дроны ў Краснадарскім краі, Валгаградскай і Растоўскай абласцях. А таксама ў Чачні, дзе, нібыта, збілі чатыры беспілотнікі, адрапартавала ў сваім Telegram-канале Мінабароны РФ.