Знойдзенага ў Амане Лукашэнку адправілі ў Алжыр
17- 2.12.2025, 8:39
- 10,116
Там дыктатар правядзе два дні.
Дыктатар Лукашэнка, пасля нечаканага знікнення і выяўлення на чацвёрты дзень у Амане, 2−3 снежня здзейсніць афіцыйны візіт у Алжыр. Як паведаміла ягоная прэс-служба, гэта першы візіт на такім «узроўні» ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі.
Лукашэнка і прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджід Тэббун правядуць перамовы ў «вузкім і пашыраным складах».