Узброеныя сілы Украіны атакавалі акупаваны Крым
- 19.12.2025, 23:54
- 1,422
Расіяне скардзяцца на налёты дронаў.
Узброеныя сілы Украіны атакавалі акупаваны Крым з дапамогай беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла Мінабароны Расіі ў Telegram.
Паводле даных абароннага ведамства, сродкі супрацьпаветранай абароны (СПА) нібыта збілі два дроны над тэрыторыяй паўвострава. Яшчэ дзевяць украінскіх беспілотнікаў нібыта знішчылі над акваторыяй Чорнага мора.