Чым старэй становішся, тым больш хочацца ўбачыць
1- 19.12.2025, 23:31
- 1,300
Пажылы падарожнік з Жодзіна ездзіць па экзатычных краінах.
Як прызнаецца Генадзь Пузанкевіч, яго медыцынская картка пустая, ён штодня займаецца на турніку, таму з лёгкасцю адпраўляецца ў далёкія падарожжы. Мужчына ўжо паспеў пабываць у Кеніі, Танзаніі, на Мадагаскары, у Інданезіі, на Філіпінах.
– Чым старэй становішся, тым больш хочацца ўбачыць, – распавядае Smartpress.by Генадзь Пузанкевіч.

Ён жыве ў Жодзіне. І чым толькі ў жыцці не займаўся: быў лясніком, сталяром, цесляром, фатографам, таксидэрмістам (спецыяліст, які стварае рэалістычнае пудзіла жывёлы). А калі Генадзю Канстанцінавічу споўнілася 40 гадоў, ён вырашыў: пара паглядзець свет. Першай краінай для падарожжа стала Шры-Ланка. Паездка ў тыя часы, у самым пачатку 2000-х, каштавала, як аднапакаёвая кватэра ў Жодзіне.
– Мне не шкада грошай на паездкі. Іх заўсёды можна зарабіць, – разважае 65-гадовы Генадзь Канстанцінавіч. – Для мяне важней эмоцыі і магчымасць адкрыць нешта новае. Камусьці важна купіць машыну, а камусьці – паехаць на Кубу і пакарміць калібры з рукі.