У Бельгіі ўкралі пярсцёнак Напалеона Банапарта
2- 19.12.2025, 21:44
- 2,086
Прама з музея.
Музей «Апошні штаб Напалеона» ў бельгійскім горадзе Жэнап быў абрабаваны вечарам у сераду, 17 снежня. Пра гэта паведамляе тэлеканал RTBF.
Паводле звестак вяшчальніка, двое злачынцаў патрапілі ў будынак праз аконны праём. Унутры яны разбілі некалькі вітрын, каб выняць змесціва. У выніку былі ўкрадзены прадметы з калекцыі, у тым ліку 18-каратны залаты пярсцёнак, аздоблены пяццю брыльянтамі, які гістарычна звязваюць з Напалеонам. Гэты пярсцёнак, паводле наяўных дадзеных, быў знойдзены пасля паразы імператара ў бітве пры Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года. Таксама сярод украдзенага — залатыя і сярэбраныя манеты часоў праўлення Напалеона.
Рыначны кошт украдзенага не паведамляецца.
Па факце рабавання пададзена заява ў паліцыю. Пракратура Валонскага Брабанта пачала расследаванне інцыдэнту.