Большасць чэхаў хоча, каб урад Бабіша працягваў падтрымку Украіны
2- 19.12.2025, 21:04
Апытанне.
Большасць грамадзян Чэхіі лічыць, што нядаўна сфармаваны ўрад на чале з Андрэем Бабішам павінен працягваць падтрымку Украіны — перш за ўсё гуманітарную.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання агенцтва NMS для партала Novinky.
У прыватнасці, паводле апытання, 57% грамадзян Чэхіі падтрымліваюць гуманітарную дапамогу Кіеву, а 56% чакаюць ад урада дыпламатычнай падтрымкі Украіны.
У той жа час значна менш грамадзян Чэхіі выступаюць за не гуманітарную, а фінансавую (27% усіх апытаных) і ваенную (29%) дапамогу Украіне.
Праўда, сярод выбарцаў асобных партый існуюць значныя разыходжанні.
У прыватнасці, найбольш падтрымліваюць Украіну прыхільнікі Spolu. 87% прыхільнікаў гэтай партыі падтрымліваюць гуманітарную дапамогу, дыпламатычную — 82%, фінансавую — 60% і ваенную — 74%.
Выбарцы ультраправой SPD найбольш супраць дапамогі Украіне: 42% з іх лічаць, што Украіне наогул не варта дапамагаць.