Сікорскі «ўручыў» Орбану ордэн Леніна
5- 19.12.2025, 20:31
- 8,880
За «прадухіленне непазбежнай пагрозы вайны».
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пакпіў з венгерскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана, які пахваліўся, што здолеў прадухіліць «непасрэдную пагрозу вайны» на саміце ЕС.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
У сваім X Орбан у пятніцу раніцай пракаментаваў вынікі пасяджэння Еўрапейскага савета, дзе замест «рэпарацыйнай пазыкі» Украіне ўдалося дамовіцца пра сумеснае запазычанне 24 дзяржаў ЕС на 90 мільярдаў еўра.
«Мы перажылі доўгую і цяжкую ноч. Нам удалося прадухіліць непасрэдную пагрозу вайны. Мы не дазволілі Еўропе абвясціць Расіі вайну, выкарыстоўваючы расійскія актывы», – напісаў прэм'ер Венгрыі.
У адказ Сікорскі напісаў «Віншую», дадаўшы фатаграфію ордэна Леніна.
Congratulations. pic.twitter.com/Dh4hrlI6h3
— Radosław Sikorski 🇵🇱🇪🇺 (@sikorskiradek) December 19, 2025