Лукашэнка распавёў пра будаўніцтва беларускага «горада ў горадзе» ў Амане
11- 19.12.2025, 20:27
- 4,566
Дыктатар рыхтуе глебу для ўцёкаў?
Пра рэалізацыю ў Амане інвестыцыйнага турыстычнага праекта падчас «УНС» распавёў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.
Ён паведаміў, што па рашэнні султана Амана ў гэтай краіне для рэжыму выдзелена плошча больш за 200 га для рэалізацыі праекта па будаўніцтве турыстычных аб'ектаў.
– Ды гэта ж 40 хвілін ад Эміратаў. Прамы рэйс цяпер (з Беларусі ў ААЭ. – Заўв.). Мы б і дадалі, калі б людзі туды імкнуліся (а людзі паедуць, калі б было сваё). І вы ведаеце, 200 з лішкам гектараў ён нам гэты ўчастак выдзеліў: згодзен, будавайце, – сказаў Лукашэнка.
Ён паведаміў, што цяпер вядзецца праектаванне, і ў бліжэйшыя гады плануецца прыступіць да будаўніцтва з прыцягненнем прыватных інвестараў.
– Мы гатовыя прыступіць да будаўніцтва, не прыцягваючы бюджэтныя сродкі. Але я нават зацікаўлены, каб там недзе і дзяржава ўклалася, каб маглі частку даходу атрымліваць, – адзначыў Лукашэнка.