У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату «карэт»
1- 19.12.2025, 20:13
- 2,080
Фотафакт.
У Гомелі пачаў працаваць новы сэрвіс пракату «карэт», паведаміў тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалова. Насамрэч гэта чатырохмесныя веламабілі, якія размясцілі на набярэжнай Сожа. Пакатацца на іх можна толькі па тэрыторыі парку.
Карыстальнікам даступныя пяць такіх веламабіляў. Яны рухаюцца з невялікай хуткасцю — не больш за 7 кіламетраў у гадзіну, што зроблена для бяспекі ў паркавай зоне.
Арандаваць прыладу можна праз мабільную праграму «Kareta», якую можна спампаваць у App Store, Google Play або адсканаваўшы QR-код, размешчаны непасрэдна на веламабілі. Прапануецца тры варыянты аплаты: паквілінна, на паўгадзіны і на гадзіну.
Гэтыя веламабілі былі прывезеныя ў Гомель з Белавежскай пушчы.