Лукашэнка: Тэлефоны майго акружэння праслухоўваюць амерыканцы
19- 19.12.2025, 19:10
- 6,190
Пра гэта дыктатару паведаміла расійская выведка.
Выведка Расіі паведаміла Аляксандру Лукашэнку пра праслухоўку тэлефонаў яго акружэння з боку ЗША. Пра гэта дыктатар заявіў падчас «ВНС».
«Прывяду просты прыклад (...) Зусім нядаўна другі раз цягам гэтага года мяне асабіста папярэдзіла кантравыведка Расіі пра тое, што тэлефоны людзей, якія побач з «прэзідэнтам», мае дзеці, яшчэ там хтосьці, у сталоўцы (...) — яны пад кантролем Злучаных Штатаў Амерыкі», — паведаміў ён.
Паводле Лукашэнкі, ён чарговы раз даведаўся прозвішчы і тэлефоны, якія праслухоўваюць з Вашынгтона. Узурпатар таксама адзначыў, што запатрабаваў ад КДБ Беларусі інфармацыю пра гэта. Тыя, распавядае Лукашэнка, яшчэ «дакінулі» узурпатару фактаў праслухоўкі з ЗША.
@charter97.org Лукашэнку праслухоўваюць #лукашэнка #навіны #беларусь #тэлефоны ♬ арыгінальны гук - Хартыя97