19 снежня 2025, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка паказала відэа спецаперацыі ў Запарожскай вобласці

1
Украінская разведка паказала відэа спецаперацыі ў Запарожскай вобласці

Падарвалі чыгунку і дабілі з паветра.

Байцы Легіёна «Свабода Расіі», якія дапамагаюць абараняць Украіну, у лістападзе падарвалі важную чыгуначную артэрыю акупантаў у Запарожскай вобласці, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны ў Telegram.

У разведцы адзначылі, што ў лістападзе на чыгунцы паміж часова акупаванымі вёскамі Вясёлае і Новаўспенаўка Запарожскай вобласці прагрымеў выбух. Такім чынам была перарэзана адна з ключавых лагістычных артэрый ворага ў рэгіёне.

У выніку аперацыі Легіёна «Свабода Расіі» сышоў з рэек магістральны цеплавоз 2М62 і 25 грузавых вагонаў. Рух па гэтай чыгуначнай ветцы спыніўся.

«Паспяховую аперацыю разведчыкаў завяршыў авіяўдар Сіл абароны Украіны. Атака з паветра знішчыла ваенныя грузы, якія пачалі назапашвацца непадалёк, чакаючы аднаўлення руху», — паведамілі ў ГУР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках