Банкі рыхтуюць новыя абмежаванні для беларусаў
3- 19.12.2025, 18:05
- 3,528
Ужо з наступнага года.
«Беларусбанк» абвясціў, што з 2 лютага 2026 года ўвядзе абмежаванні на плацяжы па некаторых картках.
Абмежаванні закрануць дэбетавыя, крэдытныя і карпаратыўныя карткі. Па іх увядуць абмежаванні на некаторыя плацяжы на карысць арганізатараў азартных гульняў.
У «Беларусбанку» спасылаюцца на ўказ № 226 «Аб дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу», які прынялі ў гэтым годзе.
«Фізічныя асобы не маюць права ажыццяўляць пералік грашовых сродкаў на карысць замежных арганізатараў азартных гульняў, адпаведна, беларускія банкі будуць адмаўляць ім у правядзенні такіх аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак», — удакладнілі ў фінансавай установе.