Трамп заінтрыгаваў заявай пра будучыню Мадуры
8- 19.12.2025, 14:56
- 6,154
Прэзідэнт ЗША не выключыў магчымай вайны з Венесуэлай.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп не выключыў у будучыні магчымай вайсковай кампаніі супраць Венесуэлы.
Пра гэта паведамляе NBC News.
«Я гэтага не выключаю, не», - сказаў Трамп у эфіры тэлеканала.
Прэзідэнт таксама анансаваў узмацненне мер у дачыненні да нафтавых танкераў ля берагоў Венесуэлы, у прыватнасці іх блакіроўку.
«Усё залежыць ад іх (урада Венесуэлы - рэд.). Калі яны працягнуць маршруты, то паплывуць да аднаго з нашых партоў», - дадаў прэзідэнт ЗША.
Пры гэтым NBC News адзначае, што Трамп адмовіўся адказваць на пытанне, ці з'яўляецца звяржэнне венесуэльскага прэзідэнта Нікаласа Мадуры канчатковай мэтай ягонай палітыкі ў гэтым кірунку.
«Ён дакладна ведае, чаго я хачу», - адказаў прэзідэнт ЗША.