ЗСУ разграмілі механізаваную калону расіян
1- 19.12.2025, 14:47
- 2,414
Відэафакт.
Украінскія байцы адбілі механізаваны расійскі штурм у Дняпрапятроўскай вобласці і паразiлі пяць адзінак тэхнікі і 35 акупантаў.
Пра гэта паведамляе Telegram Сухапутных войскаў ЗСУ.
Як паведамляецца, расійскія войскі спрабавалі прарваць пазіцыі 92-й асобнай штурмавой брыгады бранятэхнікай з некалькімі дзясяткамі пяхотынцаў. Аднак экіпажы беспілотнікаў літаральна сустрэлі праціўніка выбухамі.
«Паражаныя два грузавікі, танк Т-72, МТ-ЛБ, БМП і каля 35 акупантаў. Штурм адбіты», — паведамілі ў Сухапутных войсках.