У візавых цэнтрах Італіі ўзніклі тэхнічныя праблемы
- 19.12.2025, 12:54
Прыняцце заяўкі «не гарантуецца».
У візавых цэнтрах Італіі ў Беларусі назіраюцца тэхнічныя праблемы ў працы сістэмы зняцця адбіткаў пальцаў, папярэдзіў аператар TLS Contact.
«Сістэма зняцця адбіткаў пальцаў не працуе. Мы чакаем вырашэння праблемы. 19–20 снежня: прыняцце заяўкі не гарантуецца. Заяўнікі без папярэдняга запісу дапушчаныя не будуць», — паведаміў візавы цэнтр.
У TLS Contact дадалі, што «рэгіянальныя прыярытэтныя дні будуць перанесеныя на адзін месяц».