У Польшчы ў іншаземцаў за 11 месяцаў нарадзілася 18 тысяч дзяцей
2- 19.12.2025, 11:15
- 1,810
Беларусы — на другім месцы.
З пачатку 2025 года і да пачатку снежня ў Польшчы нарадзілася 18 170 дзяцей, у якіх адзін з бацькоў не з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, піша выданне Rzeczpospolita са спасылкай на статыстыку Міністэрства лічбавізацыі.
У 2024 годзе ў іншаземцаў нарадзілася 19 730 дзяцей, у 2023-м — 20 770, у 2022-м — 19 570. Гэта быў пераломны год, калі ў Польшчу з Украіны прыехала шмат уцекачоў. Для параўнання: у 2021 годзе ў іншаземцаў нарадзілася толькі 11 860 дзяцей.
Беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў. Яшчэ ў 2020 годзе тройка лідараў выглядала інакш: на першым месцы былі ўкраінцы, на другім — грамадзяне Італіі, на трэцім — грамадзяне Вялікабрытаніі. Хутчэй за ўсё, гаворка пра дзяцей польскіх эмігрантаў у Італію і Вялікабрытанію. Але з 2021 года сітуацыя змянілася. Буйная хваля эміграцыі пасля 2020 года прывяла да таго, што беларусы выйшлі на другое месца.
Цяпер трэцяе месца займаюць грамадзяне Турцыі, што тлумачыцца як эканамічнымі, так і палітычнымі фактарамі: у 2016 годзе ў краіне адбылася няўдалая спроба перавароту, якая завершылася палітычным пераследам.