Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі пры затрыманні забілі апазіцыянера
15- 19.12.2025, 11:20
- 9,168
На яго словы адрэагаваў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Сілавікі днямі падчас затрымання забілі «бэчэбэшніка», які нібыта параніў трох супрацоўнікаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня падчас выступлення на «Усебеларускім народным сходзе».
«Вось мы не надалі галоснасці трохдзённай даўнасці затрыманню нягодніка. Ну, як мы яго «бэчэбэшнікам» называлі — ліквідаваны. Але ён параніў трох нашых хлопцаў. Усе жывыя. Адзін цяжка паранены. Двое — лягчэй параненыя. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь», — заявіў Лукашэнка.
На яго словы падняўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Іншых падрабязнасцей дыктатар не прывёў. Сілавыя ведамствы пра падобнае здарэнне не паведамлялі.