19 снежня 2025, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: СДВГ і атлусценне ўскладняюць набор у армію ЗША

6
Кіраўнік Пентагона: СДВГ і атлусценне ўскладняюць набор у армію ЗША
Піт Хегсет

Піт Хегсет зрабіў рэзкую заяву.

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет паскардзіўся на тоўстых і дурных амерыканцаў. Ён заявіў, што атлусценне і СДВГ (сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасць) ўскладняюць набор у армію ЗША.

Нягледзячы на гэта, рэкрутарам удалося забяспечыць набор у Узброеныя сілы на рэкордным узроўні, адзначыў міністр. «І я ведаю, гэта няпроста, зыходзячы з асноўных складнікаў, ну, ведаеце: занадта многія з нашых маладых людзей занадта тоўстыя або занадта дурныя», — дадаў ён.

Потым Хегсет паспрабаваў змякчыць свой каментар, адзначыўшы, што, верагодна, навабранцаў недастаткова навучаюць, або яны пакутуюць ад СДВГ ці чагосьці іншага. Паводле яго слоў, у тым, чаму нехта падыходзіць для набору ў армію, а нехта не, ёсць шмат складнікаў.

Кіраўнік Пентагона расказаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнае заслугі ваенных у забеспячэнні набору ў армію і надае шмат увагі статыстыцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках