19 снежня 2025, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі танкер «Валерый Горчакоў» пайшоў на дно

6
Расійскі танкер «Валерый Горчакоў» пайшоў на дно

Яго атакавалі дронамі ў Растове-на-Доне.

Паражаны ўкраінскім беспілотнікам расійскі нафтавы танкер пачаў тануць паблізу марскога тэрмінала Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў РФ.

Пра гэта паведамляе «Мілітарны» .

Тры дні таму, 15 снежня, украінскія сілы ўжо наносілі ўдар па гэтым раёне — тады пажар успыхнуў прыблізна ў 850 метрах ад танкера, пашкоджанага падчас цяперашняй атакі. Сам танкер быў атакаваны ў ноч на 18 снежня. Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар паведаміў пра пашкоджанне судна, а таксама пра загінулых і параненых сярод членаў яго экіпажа.

У мясцовых пабліках відавочцы адзначалі, што напад на рэгіён, верагодна, быў здзейснены з прымяненнем рэактыўных беспілотнікаў.

Па словах відавочцаў, пасля паражэння судна пачало апускацца пад ваду: кармавую частку падтопіла амаль да ўзроўню надбудовы. Раён удару аператыўна акружылі, а сам танкер агарадзілі бонавымі загародамі. У выніку атакі былі пашкоджаны ходавы масток і корпус судна, у машынным і румпельным аддзяленнях утварыліся прабоіны, узнік пажар.

Судна пабудавалі ў 1969 годзе як сухагрузны цеплаход, а ў 2004-м пераабсталявалі ў нафтаналіўны танкер, прызначаны для перавозкі нафтапрадуктаў усіх класаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках