18 снежня 2025, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы бананаў выкінула на пляж у Англіі

4
Тысячы бананаў выкінула на пляж у Англіі

«Здабычу» выявілі адпачывальнікі.

На пляжах Заходняга Сусекса на паўднёвым узбярэжжы Англіі адпачывальнікі выявілі незвычайную «здабычу» — вязкі бананаў, выкінутыя на бераг з кантэйнераў, што ўпалі з грузавога судна, піша The Guardian.

Як паведамляецца, з рэфрыжэратарнага судна Baltic Klipper за борт упалі 16 кантэйнераў. Гэта адбылося на ўчастку паміж востравам Уайт і мацярыковай часткай Вялікабрытаніі. У выніку былі часова парушаныя суднаходныя маршруты, а круізнае судна P&O Cruises Iona затрымалася з выхадам з Саўтгемптана.

Паводле дадзеных уладаў, восем кантэйнераў былі загружаныя бананамі, яшчэ два — плантанамі, адзін — авакада, а пяць аказаліся пустымі. Частка кантэйнераў раскрылася, і садавіна пачала дрэйфаваць, пасля чаго яе вынесла на ўзбярэжжа.

Берагавая ахова нагадала грамадзянам, што ўсе прадметы, знойдзеныя пасля караблекрушэнняў, павінны быць задэклараваныя ў атрымальніка абломкаў — службовай асобы ўрада Вялікабрытаніі. За непаведамленне пра знаходку на працягу 28 дзён прадугледжаны штраф да £2500. Аднак пазней офіс атрымальніка абломкаў удакладніў, што ў дадзеным выпадку ўмяшанне не патрабуецца, бо груз з'яўляецца хуткапсувальным.

Нягледзячы на гэта, Савет графства Заходні Сусекс заклікаў жыхароў і турыстаў трымацца падалей ад месца здарэння. Улады папярэджваюць, што кантэйнеры могуць уяўляць небяспеку, а ўздоўж берага магчымыя вострыя металічныя абломкі. Таксама падкрэсліваецца, што выкінутая на бераг садавіна можа быць непрыдатнай для спажывання, і тым, хто ўжо забраў яе дадому, рэкамендуецца неадкладна пазбавіцца ад знаходак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках