18 снежня 2025, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі

27
Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі

Нібыта з учорашняга дня.

У Беларусі ўжо нібыта размясцілі комплекс з балістычнымі ракетамі РФ «Арэшнік».

Пра гэта 18 снежня заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«„Арэшнік“ у Беларусі з учорашняга дня. І заступае на баявое дзяжурства», – сказаў Лукашэнка.

Ён назваў гэты комплекс «страшнай зброяй». Паводле слоў Лукашэнкі, ён «робіць усё», каб нібыта «не дапусціць вайны», якая беларусам «не патрэбная».

Пра «Арэшнік» ён згадаў, калі казаў пра стратэгічнае стрымліванне і ваеннае супрацоўніцтва з РФ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках