150-кілаграмовы Лукашэнка: Лішняя вага — гэта катастрофа
19- 18.12.2025, 17:44
- 12,716
Дыктатар зноў узяўся абражаць памерлых ад COVID-19.
Лукашэнка заявіў, што «лішняя вага — гэта катастрофа». Беларускі правіцель выказаўся пра пацыентаў бальніц падчас пандэміі каранавіруса.
«Калі я прыходзіў у рэанімацыйнае аддзяленне разам з міністрам, заходзіў туды — там вось такія горы ляжалі. Жывот да столі — ніводнага худога чалавека не было. Лішняя вага — гэта катастрофа», — узяўся абражаць памерлых дыктатар.
Зазначым, беларускі правіцель за апошнія некалькі гадоў моцна набраў вагу. Цяпер ён важыць каля 150 кілаграмаў.