19 снежня 2025, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская дэлегацыя выправілася ў ЗША на перамовы адносна мірнага плана

2
Украінская дэлегацыя выправілася ў ЗША на перамовы адносна мірнага плана

На сустрэчы могуць прысутнічаць еўрапейцы.

Украінская дэлегацыя ўжо выправілася ў ЗША на перамовы адносна мірнага плана. Магчыма, на сустрэчы будуць прысутнічаць еўрапейскія партнёры.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў у адказ на пытанне журналістаў.

«Ёсць некалькі пытанняў пра Данбас, пра нашу пазіцыю. Я ўжо некалькі разоў пра гэта казаў. Мы ўсе ведаем пазіцыю Расіі. Яны хочуць татальнага захопу Данбаса, а цяпер яны хочуць, каб мы выходзілі з Данбаса. Гэта была іх пазіцыя, яна адкрытая», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што Украіна не гатовая на адпаведныя крокі, таму ЗША шукаюць кампраміс.

«Што да абмеркавання гэтага плана — 20 пунктаў, гарантый бяспекі, дамоў аб аднаўленні — усіх дакументаў, усіх магчымых крокаў — цяпер каманды будуць сустракацца. Пятніца — субота. Наша каманда будзе ў ЗША. Яна ўжо на шляху ў ЗША. Амерыканцы іх чакаюць. Я не ведаю, хто яшчэ можа прысутнічаць. Магчыма, будуць еўрапейцы», — расказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках