Больш за 100 былых беларускіх палітвязняў прыбылі з Украіны ў Варшаву
19- 18.12.2025, 8:35
- 14,194
Частка з іх застанецца ў Польшчы, частка паедзе ў Літву.
Больш за 100 былых беларускіх палітвязняў, вывезеных ва Украіну 13 снежня, раніцай 18 снежня прыбылі ў Варшаву.
Вядома, што частка з іх застанецца ў Польшчы, частка паедзе ў Літву. Усе паспяхова перасеклі мяжу, паведамляе «Радыё Свабода».
Былых палітвязняў ноччу сустракалі валанцёры, журналісты, дыпламаты.
Аўтобус у Варшаве сустракалі і сваякі некаторых былых палітвязняў. У прыватнасці Марыю Калеснікаву сустрэла яе сястра Таццяна Хоміч. Яны не бачыліся 5 гадоў.

Члены сям'і былой галоўнай рэдактаркі партала tut.by Марыны Залатавой чакалі яе ў Варшаве з кветкамі. Палітвязні дзякавалі ўкраінскаму боку за чалавечае стаўленне.









