«ПСЖ» заваяваў Міжкантынентальны кубак
- 17.12.2025, 23:31
- 1,258
У фінале французскі клуб перамог бразільскі «Фламенго».
Французскі «ПСЖ» заваяваў Міжкантынентальны кубак, абыграўшы бразільскі «Фламенго».
Сустрэча адбылася на стадыёне «Ахмед бін Алі» ў Катары.
Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. Лік у матчы адкрыў «ПСЖ», на 38-й хвіліне гол аформіў Хвіча Кварацхелія.
«Фламенго» зраўняў дзякуючы пенальці, які рэалізаваў Жоржыньё на 62-й хвіліне.
У дадатковы час каманды мячаў не забілі, а ў серыі пасляматчавых пенальці дакладнейшымі аказаліся гульцы «ПСЖ» — 2:1.