Туск распавёў, у колькі Польшчы абыдзецца стварэнне «Усходняга шчыта»
- 17.12.2025, 5:42
- 1,248
Варшава ўмацоўвае мяжу з Беларуссю і РФ.
Рэалізацыя праграмы «Усходні шчыт» па ўмацаванні абароны на мяжы з Расіяй і Беларуссю абыдзецца Польшчы ў €10 млрд. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
Вяртаючыся з саміту ўсходняга флангу НАТА ў Хельсінкі, Туск адзначыў, што першапачаткова не чакаў, што гэты праект стане агульнаеўрапейскім прыярытэтам. Ён прадугледжвае стварэнне вайсковай інфраструктуры, сістэмы грамадзянскай абароны, сховішчаў і супрацьдронавай абароны. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца як з бюджэту Польшчы, так і з розных еўрапейскіх крыніц.
«Мы цяпер плануем інвеставаць туды €10 млрд, а не мільярд або два. Гэта таксама будуць еўрапейскія грошы з розных крыніц», — сказаў Туск.