ФІФА назвала ўладальніка прэміі Пушкаша за найлепшы гол года
1- 16.12.2025, 19:18
- 2,652
Відэа.
Аргентынскі футбаліст «Індэпенд’ентэ» Санцьяга Монціэль атрымаў прэмію ФІФА імя Ферэнца Пушкаша за найлепшы гол 2025 года. Пра гэта паведаміла прэс-служба ФІФА.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод The FIFA Best адбудзецца ўвечары 16 снежня ў Досе.
Найлепшы гол года быў вызначаны сумесна журы з ліку «легендаў ФІФА» і заўзярамі шляхам галасавання на сайце ФІФА.
Монціэль забіў гол у вароты «Індэпенд’ентэ Рывадавіі» ударам праз сябе з-за межаў штрафной 11 мая 2025 года.