У Крыме акупанты «нацыяналізавалі» маёмасць баксёра Усіка
7- 16.12.2025, 18:29
- 6,654
З-за яго падтрымкі ЗСУ.
Самазваны спікер «парламента» Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў аб «нацыяналізацыі» маёмасці ўкраінскага чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе Аляксандра Усіка, ураджэнца Сімферопаля.
Усяго ў спіс тых, чыя маёмасць акупанты вырашылі канфіскаваць, унеслі 84 чалавекі.
У сваім паведамленні Канстанцінаў назваў Усіка «прыхільнікам нацысцкай ідэалогіі».
«Ён [Усік] неаднаразова асуджаў „СВА“ і арганізоўваў збор сродкаў на патрэбы ЗСУ», — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніка акупацыйнай улады.