16 снежня 2025, aўторак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта абвалілася ніжэй за псіхалагічную адзнаку

4
Нафта абвалілася ніжэй за псіхалагічную адзнаку

Рынак абрынуў планы Крэмля.

Сусветныя цэны на нафту працягваюць зніжацца. Кошт Brent знізіўся да 59,96 долара за барэль, упершыню з мая апусціўшыся ніжэй за ключавую адзнаку $60. Амерыканская нафта West Texas Intermediate гандлявалася паблізу 56 долараў за барэль. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Падзенне паглыбіла гадавыя страты рынку і стала яшчэ адным сігналам: прапанова нафты ўпэўнена апярэджвае попыт, і гэты разрыў, паводле ацэнак аналітыкаў, захаваецца і ў наступным годзе.

У Сеціве нагадваюць, што абвал цэн на нафту больш за 30 гадоў таму прывёў да распаду Савецкага Саюза.

Перавыток нафты і слабы попыт

Асноўная прычына зніжэння цэн — лішак нафты на рынку. Новыя аб’ёмы паступаюць ад краін АПЕК+ і краін Амерыкі, у той час як рост попыту застаецца стрыманым.

Менавіта гэты дысбаланс паслядоўна цягне каціроўкі ўніз у 2025 годзе. Гэта ўдар па Расіі. Аналітык кампаніі Kpler Хумайюн Фалакшахі у каментары Reuters адзначыў, што справа ўжо не столькі ў аб’ёмах сырой нафты (Расія і так актыўна яе экспартуе), колькі ў зніжэнні атак на інфраструктуру і росце паставак нафтапрадуктаў, перадусім дызеля. Гэта ўзмацняе ціск на маржу нафтаперапрацоўкі і б’е па даходах экспарцёраў.

Іншымі словамі, нават без павелічэння здабычы Масква губляе грошы з-за пагаршэння рынкавай кан’юнктуры.

У Расіі будуць праблемы з грашыма

Для расійскай нафты ўсё яшчэ горш. Цяпер дысконт адыгрывае большую ролю. Пасля восеньскіх санкцый ён вырас з 12 долараў да 20. Але і цана «Брэнта» таксама адыгрывае сваю ролю: чым танней «Брэнт», тым танней «Юралс».

Паводле слоў Фалакшахі, нафты цяпер столькі, што нават рэзкае скарачэнне экспарту аднаго з вытворцаў не выкліча скачка цэн.

Больш за тое, у сярэднетэрміновай перспектыве Венесуэла можа ўзмацніць пастаўкі. Краіна валодае найбуйнейшымі ў свеце запасамі нафты, нават большымі, чым у Саудаўскай Аравіі.

У выпадку змены рэжыму, зняцця санкцый і вяртання заходніх кампаній здабыча можа вырасці на 200-300 тысяч барэляў у суткі ўжо цягам года, а за чатыры-пяць гадоў — больш чым на 1 млн барэляў у суткі.

Прагнозы застаюцца змрочнымі

Goldman Sachs глядзіць на рынак яшчэ больш жорстка: банк дапускае падзенне цэн да $50 за барэль у 2026 годзе. Паводле яго ацэнак, лішак нафты ў наступным годзе складзе ў сярэднім 1,8 млн барэляў у суткі, што прывядзе да росту сусветных запасаў амаль на 800 млн барэляў да канца 2026 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках