«Проста вырашыў, што ён заўсёды мае рацыю»
1- 15.12.2025, 11:13
- 3,732
Чаму трэба асцярожна выязджаць на галоўную дарогу, прадэманстравала відэа з Мінска.
На пазначаным перакрыжаванні ўсё, здавалася б, проста. Хто на другараднай — той і саступае. І знак «Уступі дарогу» — такі трохвугольнік, вяршыняй уніз — адназначна пра тое ж сведчыць. Але варта штосьці ўпусціць з-пад увагі — і можа здарыцца што заўгодна.
Чытач даслаў «Онлайнеру» відэа з вуліцы Рагачоўскай у Мінску. Ён ехаў па галоўнай дарозе, а злева — выезд з боку праспекта Незалежнасці — другарадны.
— Чалавек зварочваў адтуль і не саступіў дарогу. У выніку — сутыкненне, ёсць пашкоджанні, — расказаў аўтар відэа. — Відаць, проста вырашыў, што ён заўсёды мае рацыю.