Найбуйнейшы банк Беларусі цэлы тыдзень будзе працаваць з перабоямі
4- 13.12.2025, 12:56
- 4,378
Пенсію лепш забраць раней.
Маштабныя тэхналагічныя работы паабяцалі ў Беларусбанку.
На працягу тыдня фінансавая ўстанова будзе праводзіць маштабнае абнаўленне праграмнага забеспячэння.
Калі нельга аформіць картку?
Так, з 22 па 29 снежня (да 15:00) не будуць даступныя:
афармленне персаналізаваных (з нанесеннем інфармацыі пра трымальніка) плацежных картак у аддзяленнях (уключаючы аперацыйныя службы), дадатку M-Belarusbank, Інтэрнэт-банкінгу, на сайце банка і праз Кантакт-цэнтр банка
выпуск дублікатаў і перавыпуск плацежных картак, у тым ліку крэдытных.
Пенсію лепш забраць раней
А з 24 снежня будуць недаступныя наступныя аперацыі.
З 14:00:
афармленне заявак на выдачу крэдытаў (овердрафтаў)
заключэнне крэдытных дагавораў, дадатковых пагадненняў да іх, дагавораў забеспячэння вяртання крэдытаў
афармленне і прыём заяў па пытаннях суправаджэння крэдыту, выдача даведак.
З 15:30 нельга будзе пералічыць грошы па крэдытных дагаворах, а з 17:30 не будуць працаваць аперацыі па ўкладных і бягучых рахунках.
Да гэтага часу атрыманне пенсій і здзяйсненне іншых аперацый даступныя без абмежаванняў.
Аплата крэдытаў праз АРІП не будзе даступная з 24 снежня (17:30) па 7 студзеня.
Таксама спецыялісты адзначылі, што 27 і 28 снежня з 1:00 да 10:00 магчымы перапынак у працы плацежных картак банка і сэрвісаў з іх выкарыстаннем у Беларусі і за мяжой.